БЕЛ Ł РУС

Качанава: Мінск — адзін з самых камфортных гарадоў у свеце, тут усё гарманічна

27.12.2025 / 11:26

Nashaniva.com

Старшыня Савета Рэспублікі праспявала оду сталіцы Беларусі.

Прывакзальная плошча. Фота: Wikimedia Commons

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава нарадзілася ў Полацку, дарослае жыццё правяла ў Полацку і Наваполацку, а 11 гадоў таму перабралася ў Мінск. Чыноўніца запэўнівае, што ёй падабаецца абсалютна ўсё. 

Наталля Качанава. Фота: БелТА

«Я вельмі люблю Мінск. Як яго не любіць, калі гэта сталіца маёй радзімы, роднай Беларусі? Гэта прыгожы, дагледжаны горад… Я практычна ўсё свядомае жыццё пражыла не тут, а ў рэгіёне. Але ўжо 11 гадоў жыву і працую ў Мінску. Горад змяняецца, ён пераўтвараецца. Гэта светлы, вельмі прыгожы горад, камфортны для пражывання. Я дастаткова часта бывала ў розных краінах, бачыла многія сталіцы свету. У кожнай свае асаблівасці, свае архітэктурныя, гістарычныя аб'екты. Але горад Мінск, напэўна, адрозніваецца тым, што ён камфортны для пражывання.

Гэта кажа пра тое, што тут клапоцяцца пра людзей. Мінск — гэта не мегаполіс у чыстым выглядзе з велізарнай колькасцю аўтамабіляў, транспартных развязак, будынкаў. Тут усё гарманічна. Сучасныя аб'екты, гістарычныя вуліцы, праспекты…», — расказала яна ў эфіры «Радыё Мінск».

У сярэдзіне 2010‑х Качанавай далі зямлю ў Драздах-2, элітным раёне Мінска. Яна пабудавала дом і перапісала яго на дзвюх сваіх дачок. Такія катэджы каштуюць каля $1 мільёна.

Катэдж дзяцей Качанавых у Драздах-2

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула