БЕЛ Ł РУС

У Слуцку прадаюць па акцыі карыстаны чырвона-зялёны халадзільнік

27.12.2025 / 14:47

Nashaniva.com

У ім ужо памянялі кампрэсар і бак расталай вады, а цяпер прапануюць купіць амаль за 1700 рублёў. 

У слуцкай краме заўважылі чырвона-зялёны халадзільнік. Цуд тэхнікі ў колерах дзяржаўнага сцяга зрабілі на «Атланце». Асноўная частка халадзільніка выканана ў чырвоным, а маразільнік — у зялёным.

Халадзільнік даволі вялікі: вышыня больш за два метры, а халадзільная камера разлічана на 225 літраў. Але і цана за такое незвычайнае рашэнне сур'ёзная. Халадзільнік гатовы аддаць за 1678 рублёў, і гэта цана па акцыі.

@slutsk_naydi Нашли Холодильник в цветах Белорусского флага ❤️ #атлант #беларусь ♬ оригинальный звук - Slutsk_Naydi

Прычым тэхніка не новая. На корпусе халадзільніка вісіць тлумачальная запіска. Мяркуючы па ёй, значная скідка звязана з наяўнасцю дэфекту. У апісанні згадваецца «заменены кампрэсар, бак расталай вады, зроблены рэгулявальныя працы фільтра асушальніка», што паказвае на праведзены рамонт.

Цікава, што на сайце «Атланта» тэхнікі з такім дызайнам няма. Мяркуючы па ўсім, гэта нейкі эксклюзіўны экзэмпляр або спецыяльны варыянт для канкрэтнай крамы. А можа, і для канкрэтнай аўдыторыі.

Каментатары ўжо прапанавалі абавязаць усіх чыноўнікаў купіць сабе такі халадзільнік. А нехта прапанаваў паставіць унутр флагшток і намаляваць арнамент, каб было зусім ужо па навуцы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула