БЕЛ Ł РУС

Дырэктара філіяла «Гомсельмаша» ў Аргенціне шукаюць па аб'яве і прапануюць зарплату зваршчыка ў Мінску

27.12.2025 / 15:7

Nashaniva.com

«Халяўная схема, каб зваліць, лічы», — пішуць каментатары, заўважыў «Флагшток».

Фота: «Гомсельмаш»

«Гомсельмаш» шукае кандыдата на пасаду дырэктара свайго філіяла ў Аргенціне. Заробак абяцаюць ад 3 тысяч рублёў, пры гэтым неабходна валодаць англійскай ці іспанскай мовамі на ўзроўні не ніжэй за B2 і быць гатовым да вахтавага рэжыму працы — праводзіць у Аргенціне не менш за 6 месяцаў на год.

У сацсетках такую прапанову высмеялі за нізкі для такой пасады заробак:

«3 тысячы рублёў у Аргенціне? Можа быць, даляраў?»

«Кіраўнік-вахтавік у Аргенціне на заробак зваршчыка ў Мінску….»

Карыстальнікі здзівіліся, што кандыдатуру не могуць падабраць сярод работнікаў прадпрыемства і шукаюць дырэктара філіяла па аб'яве:

«Гэта ж да чаго трэба дайсці, каб нават на такія салодкія месцы не было людзей са сваіх».

У каментарах сцвярджаюць, што сярэдні заробак інжынера ў Аргенціне — $2500. Некаторыя адзначылі:

«Па працоўнай візе можна сям'ю ўзяць. Нарадзілася там дзіця — атрымала пашпарт, па ўз'яднанні сям'і зрабіць сабе пашпарт і спакойна звольніцца. Халяўная схема, каб зваліць, лічы».

Таксама ў каментарах задаліся пытаннем, ці будуць выплачваць камандзіровачныя за шэсць месяцаў знаходжання за мяжой і высмеялі фразу «іншагароднім даецца інтэрнат».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула