БЕЛ Ł РУС

Пуціла і Бяспалаў зняліся ў новым кліпе «Дай дарогу!»

27.12.2025 / 19:6

Nashaniva.com

Гурт «Дай дарогу!» з фронтменам Юрыем Стыльскім надоечы выпусціў новы альбом «Не да законаў». А цяпер прэзентаваў кліп на песню «Кот» з гэтага альбома.

Кадр з кліпа

У відэа зняліся блогеры Сцяпан Пуціла («Нехта») і Сяргей Бяспалаў.

Кадр з кліпа

У кліпе Сцяпан і Сяргей бегаюць па горадзе (па задуме гэта Мінск, але здымалася ў Варшаве) разам з раставой фігурай ката. Кот з сардэлькамі забягае то ў міліцыю, то ў гарвыканкам, пакуль падчас адной з вылазак яго не падстрэльвае міліцыянт.

«Гэты ролік — напамін усёй беларускай узаконенай мафіі, якой не да законаў. Усім хто чыніў чорнае і працягвае моўчкі і бязвольна працаваць і абслугоўваць беспрынцыповы, дыктатарскі рэжым, прыкрываючыся пасадамі, пагонамі і «загадамі». Усе вашы злачынствы застануцца ў гісторыі як нязмыўная лепра, як пажыццёвы лішай і кароста, якія не лечацца ніякімі мазямі і не змываюцца святой вадой. І чухацца вам да труннай дошкі, у першасным і пераносным сэнсе», — сказана ў апісанні да кліпа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула