БЕЛ Ł РУС

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны

27.12.2025 / 22:57

Nashaniva.com

З пачатку снежня ў Мінскай вобласці сталі выкарыстоўваць мабільныя камеры на дарогах. У ДАІ падрабязней расказалі av.by, як яны працуюць і якія парушэнні ловяць.

Фота: av.by

Камера абсталяваная магнітам, таму яе лёгка можна зафіксаваць на кожным металічным аб’екце, тлумачыць інспектар.

«Звесткі перадаюцца ў рэжыме анлайн. Націскам кнопкі можна ўключыць запіс (гэтую функцыю мы актывуем толькі пры выяўленні парушэння). Таксама можна зрабіць здымак экрана, актываваць сірэну, перайсці ў начны рэжым, настроіць абсяг выяўлення і шмат іншага. У адной праграме можна працаваць адначасова з некалькімі камерамі».

Фота: sb.by

Мабільная камера дапамагае злавіць у першую чаргу няпропуск пешахода, парушэнне правілаў праезду скрыжаванняў, выкарыстанне тэлефона. Таксама гэтая камера фіксуе, ці прышпілены кіроўца і пасажыр — але толькі ў варунках добрага надвор'я.

Камера можа дапамагчы выявіць і пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы.

Без перапынку камера можа працаваць амаль пяць гадзін.

За дзве гадзіны працы ў час пік камера часам ловіць па 6—7 парушэнняў.

Перавага такіх камер у тым, што іх можна паставіць у любым месцы на непрацяглы час (у адрозненні ад стацыянарных) —напрыклад, калі трэба адпрацаваць адцінак падвышанай аварыйнасці.

А што калі на вуліцы дрэнная бачнасць?

«Непрапусканне пешаходаў можна выявіць нават у самых складаных умовах надвор'я, — кажуць у ДАІ. — Калі камеры не ўдалося распазнаць рэгістрацыйныя знакі транспартнага сродку, а кіроўца не згодны з парушэннем, то на дапамогу ўжо прыходзяць камеры Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, усталяваныя на шляху руху аўто. Яны фіксуюць рэгістрацыйныя знакі пры любым надвор’і».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула