БЕЛ Ł РУС

Сустрэчу Зяленскага і Трампа перанеслі на некалькі гадзін раней

28.12.2025 / 8:24

Nashaniva.com

Сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адбудзецца а 21:00 па мінскім часе, што на некалькі гадзін раней, чым планавалася раней.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, 17 кастрычніка 2025 года. Фота: Getty Images

Сустрэча была запланавана на 23:00 па мінскім часе, аднак яе перанеслі на 21:00. Расклад Белага дома сведчыць аб тым, што а 13:00 па мясцовым часе Трамп прыме ўдзел у двухбаковай сустрэчы з прэзідэнтам Украіны. Сустрэча прэзідэнтаў адбудзецца ў горадзе Палм-Біч, штат Фларыда. Украінская дэлегацыя ўжо ў ЗША, піша «УП». 

У склад перамоўнай групы Украіны ўвайшлі: сакратар СНБА Рустэм Умераў, міністр эканомікі Аляксей Собалеў, начальнік Генеральнага штаба УСУ Андрэй Гнатаў, пазаштатны саветнік кіраўніка Офіса прэзідэнта Аляксандр Беўз і першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Кісліца.

Таксама прэзідэнт Украіны назваў 5 тэматычных блокаў, па якім пойдзе гаворка ў перамовах па мірным плане і якія ён хоча абмеркаваць з Трампам на сустрэчы.

«Мы абмяркоўваем гарантыі бяспекі Украіна — Злучаныя Штаты. Гэта адзін дакумент. Мы абмяркоўваем таксама гарантыі бяспекі з Еўропай. Мы абмяркоўваем вайсковае вымярэнне. Гэта частка гарантый бяспекі», — адзначыў прэзідэнт.

Чацвёртым блокам ён згадаў «план дабрабыту, у якім будзе яшчэ шмат розных дакументаў», у рамках якога абмяркоўваецца прыцягненне на аднаўленне Украіны да 800 млрд долараў і стварэнне шэрагу фондаў.

«І пятае, тое, што мы хочам абмеркаваць з прэзідэнтам — гэта план паслядоўных дзеянняў. То-бок мы хочам прапанаваць крок за крокам, як можна зрабіць так, каб усе тыя планы, пра якія я ўжо сказаў, рэальна запрацавалі. Яны, безумоўна, прагавораць усё гэта з рускімі, і будзем мець feedback (зваротную сувязь — рэд.)», — сказаў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула