БЕЛ Ł РУС

Якія заробкі атрымліваюць у беларускай авіяцыі

28.12.2025 / 9:3

Nashaniva.com

Работнікі паветранага транспарту ўваходзяць у лік самых высокааплатных спецыялістаў у краіне.

Фота: Белавіа

Па дадзеных афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі ў лістападзе намінальнага сярэдняя зарплата ў сферы паветранага транспарту склала 8906 рублёў.

Рост рэальнай зарплаты да лістапада 2024 года склаў 39%.

Намінальная сярэдняя зарплата ў дзейнасці пасажырскага паветранага транспарту была 9223 рубля ў лістападзе 2025 года.

У грузавым паветраным транспарце сярэдняя зарплата — 6956 рублёў.

У лістападзе намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў (да выліку падаткаў і ўзносаў) у Беларусі склала 2704 рубля, скараціўшыся на 55 рублёў у параўнанні з кастрычнікам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула