БЕЛ Ł РУС

Litesound трапіў у суперфінал конкурса талентаў у Літве

28.12.2025 / 9:54

Nashaniva.com

Сёння ў 20:30 па мінскім часе — галасаванне гледачоў. 

Пра тое, што гурт трапіў у суперфінал, удзельнікі напісалі ў трэдсе. 

«Я з Беларусі і прайшоў у суперфінал Lithuania's Got Talent са сваім гуртом. У Літве нас амаль ніхто не ведае. Як думаеце, ці ёсць у нас шанец перамагчы па глядацкім галасаванні. Суперфінал ужо сёння, у нядзелю», — напісаў Уладзімір Каракін, адзін з салістаў.

Яму адказалі, што трэба пост у трэдс напісаць па-беларуску, тады падтрымка будзе зусім іншай. 

«Добрая ідэя! Заўтра напішу яшчэ адзін трэдс:)» — адказаў ён. 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ☆ DAMON LITESOUND ☆ (@litesound)

У сакавіку 2023 года братоў Каракіных і іх бацькоў адправілi на хатнюю хімію па ч. 1 ст. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 2 ст. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, да сямі гадоў пазбаўлення волі).

Музыкантам і іх маці прызначылі два з паловай гады, а бацьку — тры гады. У СІЗА ў Каракіна-старэйшага здарыўся інсульт, з таго часу ён знаходзіўся дома. Астатнія члены сям’і да прысуду ўтрымліваліся ў СІЗА на Валадарскага.

«Хоць мы і знаходзімся ў Літве, нам даводзіцца быць вельмі асцярожнымі ў сваіх словах. Мы тут з нашай маці, але наш бацька да гэтага часу не вызвалены», — сказаў на літоўскім тэлебачанні Уладзімір Каракін, адзін з салістаў.

Гурт Litesound прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні ў 2012 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула