У цэнтры Мінска бегаў лось
Жыхары Мінска паведамілі, што па вуліцах ходзіць лось. У якасці доказу апублікавалі і фота.
«Куды бяжыць гэты баец? Будзьце акуратнейшыя на дарогах у Мінску», — параіў адзін з відавочцаў.
Мяркуючы па фота, лось заблукаў у раёне вуліцы Леаніда Бяды.