БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

28.12.2025 / 13:31

Nashaniva.com

Эпізод здарыўся ўчора на матчы хакейнай каманды Лукашэнкі з камандай Брэсцкай вобласці.

Хакеіст пад нумарам 68, пад якім гуляе былы зборнік Яраслаў Чупрыс, выпадкова спінай збіў Лукашэнку, які стаяў на лёдзе ў цэнтры пляцоўкі.

Лукашэнка ўпаў, трыбуны замерлі. Але яго паднялі, і ён устаў на канькі. 

Прэс-служба Лукашэнкі не паведамляла пра здарэнне. Там напісалі толькі пра важную ролю Мікалая ў гульні: «Вось гэта матч! Каманда першага і каманда першага рэгіёну згулялі з лікам 5: 5. Барацьба працягвалася да апошніх секунд. Пятую шайбу ў вароты суперніка Мікалай Лукашэнка закінуў за тры дзясятыя секунды да канца трэцяга перыяду!» — бадзёра паведаміла прэс-служба Лукашэнкі. 

Ці дагуляў Чупрыс да канца матча, невядома — трансляцыі гульні не было. 

Яраслаў Чупрыс — прайшоў шлях ад нападаючага да трэнера. Выхаванец школы «Юнацтва» за сваю кар'еру паспеў пагуляць на пяці чэмпіянатах свету і правесці амаль сотню матчаў у галоўнай камандзе краіны. Чупрыс тройчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі.

Пасля завяршэння гульнявой кар'еры ў 2017 годзе заняўся трэнерскай дзейнасцю. Цяпер ён узначальвае юнацкую зборную Беларусі (U-17).

Гэта не першае здарэнне на лёдзе з 71‑гадовым палітыкам. У 2022 годзе ён атрымаў клюшкай па твары падчас фіналу рэспубліканскага аматарскага хакейнага турніру ад Арцёма Пучкоўскага

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула