БЕЛ Ł РУС

«У мяне ў вачах быў жах памерам з Атлантыку». Гурневіч расказаў, як «разведчык» Пратасевіч хадзіў на рэдакцыйнае заданне

28.12.2025 / 15:58

Nashaniva.com

Днямі Іван Церцель падцвердзіў словы Аляксандра Лукашэнкі, што Раман Пратасевіч з'яўляўся супрацоўнікам знешняй разведкі. «Пацвярджаю. Пратасевіч з’яўляецца супрацоўнікам нашай замежнай разведкі», — сказаў Церцель. Журналіст «Радыё Свабода» Дзмітрый Гурневіч напісаў, што пра Пратасевіча, які «зліваў сілавікам маршруты пратэстаў», у яго ёсць гісторыя па тэме.

— Калісьці ў Празе адбывалася вялікая антыўрадавая дэманстрацыя. Рома ж фатограф, папрасілі яго паехаць, зняць.

«Разведчык» вярнуўся праз 3 гадзіны і сказаў, што ніякай дэманстрацыі ён не знайшоў. Хадзіў, шукаў, але «горад пусты».

У мяне ў вачах быў жах памерам з Атлантыку. Гэта была самая вялікая дэманстрацыя ў гісторыі Чэхіі. На ёй мелася быць каля 1 млн чалавек.

Калі ён так жа «зліваў» пратэсты, не дзіўна, што сілавікі не маглі ім даць рады да зімы, — піша Гурневіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула