Мужчына забраў у знаёмага картку і 20 разоў схадзіў з ёй у краму
У Мінску ў міліцыю звярнуўся 40‑гадовы мужчына. Ён паведаміў, што ў яго знікла банкаўская карта, а з рахунку спісаныя грошы.
Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што картай скарыстаўся знаёмы пацярпелага — 35‑гадовы мінчук, які раней ужо меў судзімасць.
Аказалася, што аднойчы мужчыны сустрэліся каля супермаркета. Уладальнік карты папрасіў знаёмага купіць прадукты і перадаў яму банкаўскую карту. Пасля пакупкі той карту не вярнуў, а вырашыў выкарыстоўваць яе для сябе.
На працягу некалькіх дзён ён больш за 20 разоў разлічваўся ёю ў розных крамах.
У выніку мужчына патраціў звыш 200 беларускіх рублёў, пакуль уладальнік не заблакаваў карту.
Па гэтым факце завялі крымінальную справу за крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі.
Чытайце таксама:
У Дзятлаўскім раёне прыбіральшчыца вынесла з працы амаль тону мяса
Школьніца ў Пухавічах сфатаграфавала картку бабулі і перастала сабе ў чымсьці адмаўляць