БЕЛ Ł РУС

У Швецыі знайшлі палявы дзённік караля Карла XII. Там ёсць і пра Беларусь

28.12.2025 / 16:41

Nashaniva.com

У Швецыі знайшлі палявы дзённік караля Карла XII, які вёўся ім падчас Паўночнай вайны пачатку XVIII стагоддзя, якая ішла ў тым ліку і на беларускіх землях, паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку гісторык Андрэй Катлярчук. Ён назваў гэту падзею архіўнай сенсацыяй.

Па словах Катлярчука, у гэтым дзённіку сярод іншага ёсць нататкі шведскага караля пра Мінск, Галоўчын, Магілёў, а таксама пра пераход гетмана казацкай Украіны Івана Мазепы на бок шведаў.

268‑старонкавая кніга з нататкамі і малюнкамі, якія Карл XII уласнаручна рабіў у паходах, была знойдзена ў бібліятэцы Гётэборгскага ўніверсітэта, паведамляюць на сайце ўніверсітэта.

«Ніхто не ведаў, што яна існуе», — кажа даследчыца Антаанета Гранберг, якая знайшла кнігу, калі шукала славянскія рукапісы ў вялікім зборы Hvitfeldtska samlingen (Хвітфельцкая калекцыя), які дагэтуль не каталагізаваны.

Нататкі з кнігі ахопліваюць перыяд ад лета 1707 года да восені 1717 года. Акрамя самога караля, таксама тут рабілі запісы ягоныя памочнікі Карл Піпер і Самуэль Окерхельм.

Гранберг даведалася таксама, што ў Швецыі захоўваюцца іншыя, раней вядомыя копіі дзённіка, але яны не маюць ілюстрацый, што ўтрымліваюцца ў арыгінале. 

Абяцаюць, што дзённік хутка будзе дыгіталізаваны і даступны на старонцы бібліятэкі Гётэборгскага ўніверсітэта.

Чытайце таксама:

Ці быў Наваградак першай сталіцай ВКЛ. 10 фактаў пра старажытны горад, які адзначыў 980 год

«Слова гасударава на вас такое — загадана паліць». Як расейцы разрабавалі і спалілі Віцебск: сведчанне відавочца трагедыі

Родным братам старажытнай царквы Навагрудка нечакана аказаўся храм з узбярэжжа Эстоніі — але невыпадкова

Гісторык знайшоў у Швецыі паштоўку, якую падпісаў больш за сто гадоў таму беларус на эсперанта

«Каб Торвальд быў з Разані, гэтая постаць даўно была б даследаваная». Андрэй Катлярчук пра ісландскія сляды ў Беларусі

Каментары да артыкула