БЕЛ Ł РУС

Пятая частка кантэнту, які YouTube прапануе новым карыстальнікам, створана штучным інтэлектам

28.12.2025 / 19:8

Nashaniva.com

Больш за 20% відэа, якія YouTube рэкамендуе новым карыстальнікам, — гэта нізкаякасны кантэнт, створаны штучным інтэлектам. Даход ад праглядаў такіх ролікаў складае каля 117 мільёнаў даляраў на год, паведамляе Guardian са спасылкай на даследаванне кампаніі Kapwing.

Скрыншот: SuperCatLeague/YouTube

Аналітыкі апыталі 15 тысяч самых папулярных YouTube-каналаў у свеце, у тым ліку 100 найлепшых у кожнай краіне, і выявілі, што 278 каналаў змяшчаюць толькі ШІ-кантэнт. Сумарна гэтыя каналы набралі больш за 63 мільярды праглядаў і 221 мільён падпісчыкаў.

У якасці эксперыменту даследчыкі стварылі новы канал і высветлілі, што з 500 першых рэкамендаваных відэа 104 былі нізкаякасным ШІ-кантэнтам.

Хоць YouTube увёў абмежаванні на «неаўтэнтычны кантэнт», у гэтым годзе амаль 10% каналаў, якія найхутчэй растуць, публікавалі відэа, створаныя ШІ.

Сярод самых папулярных ШІ-каналаў у свеце:

Чытайце таксама:

Найгоршая ў Еўропе. Беларусь сярод аўтсайдараў у сусветным рэйтынгу ШІ

«Чалавекам года» па версіі Time сталі адразу васьмёра «архітэктараў штучнага інтэлекту»

«Выдаліце неадкладна»: эксперты заклікалі бізнэс тэрмінова заблакаваць ШІ-браўзеры

The New York Times падала ў суд на стартап, заснаваны беларусам

Каментары да артыкула