БЕЛ Ł РУС

Зяленскі расказаў, ці гатовы сустрэцца з Пуціным

29.12.2025 / 14:45

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны гатовы да сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у любым фармаце, аднак важна, каб дзеянні і словы лідара Расіі супадалі. Пра гэта Зяленскі заявіў падчас анлайн-брыфінгу, піша УНІАН.

Ён адзначыў, што выглядае «крыху дзіўна», калі Пуцін кажа прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, што хоча скончыць вайну і што гэта нібыта яго жаданне, а адначасова ў медыя заяўляе, што хоча і гатовы працягваць вайну.

«Ён б’е па нас ракетамі, адкрыта пра гэта кажа, радуецца вынікам знішчэння грамадзянскай інфраструктуры, аддае нейкія загады сваім генералам — куды ісці, што захопліваць і г.д.», — падкрэсліў Зяленскі.

Паводле яго слоў, такія дзеянні Пуціна не супадаюць з нібыта мірнай рыторыкай, якую той выкарыстоўвае ў дыялогу з Трампам.

«Я сказаў прэзідэнту ЗША, што, на мой погляд, усе гэтыя пасланні маюць крыху розны характар. Але яшчэ раз: як сустракацца, у якім фармаце дамаўляцца — нам усё роўна. Мы гатовыя. Важна, каб дзеянні і словы лідара Расіі супадалі», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула