БЕЛ Ł РУС

Гулец «Нафтана» Ямуса Камара патрапіў у сур’ёзнае ДТЗ, яго стан крытычны

29.12.2025 / 14:57

Nashaniva.com

Перад машынай гульца з’явіўся чорны кот, пасля чаго ён не даў рады кіраванню.

27 снежня футбаліст «Нафтана» Ямуса Камара трапіў у сур’ёзнае ДТЗ у сталіцы Гвінеі Канакры, знаходзячыся ў адпачынку на радзіме, піша Bel.Football.

Паводле інфармацыі выдання, перад машынай Камара з’явіўся чорны кот, пасля чаго гулец не даў рады кіраванню, аўтамабіль перакуліўся.

У Камара — шматлікія траўмы абедзвюх ног, а таксама кровазліццё ў мозг з парушэннямі распазнавання. У цяперашні час ён шпіталізаваны ў Канакры.

Яго стан крытычны, і неабходная тэрміновая медыцынская эвакуацыя, гаворыцца ў паведамленні.

25‑гадовы Камара — гвінейскі футбаліст, які каля 5 гадоў жыве і гуляе ў Беларусі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула