БЕЛ Ł РУС

Расія абвінаваціла Украіну ў атацы на рэзідэнцыю Пуціна, пагражае адплатай

29.12.2025 / 18:33

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што ўночы 29 снежня ўкраінскае войска нібыта зрабіла спробу атакаваць беспілотнікамі дзяржаўную рэзідэнцыю Уладзіміра Пуціна ў Наўгародскай вобласці. 

Сяргей Лаўроў. Фота: Alexander Nemenov / Pool Photo via AP

Украіна нібыта спрабавала атакаваць рэзідэнцыю Пуціна 91 беспілотнікам, якія ўсе былі знішчаныя. 

Са слоў Лаўрова, які акрэсліў гэта як «канчатковы пераход кіеўскага рэжыму да палітыкі дзяржаўнага тэрарызму», цяпер перамоўная пазіцыя Расіі будзе перагледжаная, хоць увогуле яна не мае намеру выходзіць з перамоўнага працэсу. 

Цяпер жа Лаўроў анансаваў удар у адказ, аб'екты і час якога ўжо вызначаныя. 

Чытайце таксама:

Зяленскі: Украіна хоча атрымаць ад ЗША гарантыі бяспекі на 30—50 гадоў, Трамп абяцаў падумаць

Зяленскі расказаў, ці гатовы сустрэцца з Пуціным

У найбліжэйшы час адбудзецца тэлефонная размова Пуціна і Трампа

Зяленскі і Пуцін могуць упершыню за пяць гадоў стэлефанавацца

Каментары да артыкула