БЕЛ Ł РУС

Зацвердзілі змены ў падатковым заканадаўстве

29.12.2025 / 19:55

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб унясенні змен у законы аб пытаннях падатковых праваадносін». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе палітыка.

Фота ілюстрацыйнае

Адзначаецца, што папраўкі ў Падатковы кодэкс, якія будуць дзейнічаць у 2026 годзе, не носяць радыкальнага характару. Яны накіраваныя на кропкавую дапрацоўку падатковай сістэмы з мэтай зрабіць яе больш справядлівай. Пры гэтым для большасці грамадзян і арганізацый фактычная падатковая нагрузка застаецца без змен.

Для фізічных асоб пашыраецца прагрэсіўная шкала падаходнага падатку. Базавая стаўка 13% захаваецца для больш як 98% людзей, якія працуюць. Павышаныя стаўкі — 25% (якая дзейнічае з 2025 года) і 30% — будуць прымяняцца толькі да вельмі высокіх даходаў. Пры гэтым парог, пасля якога ўключаецца стаўка 25%, павялічаны з 220 да 350 тысяч рублёў на год. Для дывідэндаў працягвае дзейнічаць асобная шкала — 13% і 25%.

Таксама ўводзяцца падвышаныя каэфіцыенты падатку на нерухомасць для вялікіх дамоў і кватэр, а таксама павялічваецца падатак на магутныя матацыклы прэміюм-класа.

Для арганізацый прадугледжаная адмена некаторых неэфектыўных ільгот, выраўноўванне ставак у гульнявой сферы і карэкцыя падатковых ставак для асобных катэгорый плацельшчыкаў. На шэраг сацыяльна значных тавараў зніжаецца падатак на дададзеную вартасць.

Стаўкі акцыз і некаторых іншых падаткаў у асноўным будуць праіндэксаваныя з улікам узроўню інфляцыі.

Чытайце таксама:

Якія заробкі атрымліваюць у беларускай авіяцыі

Прэферэнцыі для мікрапрадпрыемстваў распаўсюдзілі на арганізацыі з колькасцю супрацоўнікаў да 50 чалавек

Беларускі рынак пакідае адзін з найстарэйшых нямецкіх інвестараў

Каментары да артыкула