Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства
Мінабароны апублікавала відэа, як расійскі ракетны комплекс заступіў на баявое дзяжурства ў Беларусі.
Гэты комплекс лічыцца адным з самых сучасных у расійскім узбраенні: ён здольны паражаць цэлі на адлегласці да 5000 кіламетраў.
«Арэшнік» можа несці як звычайныя, так і ядзерныя баявыя часткі.
Паводле мінабароны, комплекс валодае высокай мабільнасцю, што дазваляе здзяйсняць пускі з любога пункта маршруту баявога патрулявання, што робіць яго пазіцыі цяжкапрадказальнымі для разведкі.
Мінабароны не называе месца дыслакацыі, але даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік». Спадарожнікавыя здымкі паказваюць на будаўніцтва на былым вайсковым аэрадроме пад Крычавам, што ў Магілёўскай вобласці, усяго за некалькі кіламетраў ад расійскай мяжы.