БЕЛ Ł РУС

Праблемы з карткамі Беларусбанка паспяхова вырашылі

30.12.2025 / 19:31

Nashaniva.com

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр паведаміў, што тэхнічная няспраўнасць, якая ўзнікла 30 снежня 2025 года ў апаратна-праграмным комплексе, цалкам ліквідаваная.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: «Наша Ніва»

Як паведамляецца, усе балансы па картках ААТ «ААБ Беларусбанк» абноўленыя і адпавядаюць рэальнаму стану. Аперацыі з выкарыстаннем банкаўскіх картак цяпер робяцца ў звычайным рэжыме.

Раней Банкаўскі працэсінгавы цэнтр папярэджваў, што ў сувязі з тэхнічным збоем, які адбыўся ў апаратна-праграмным комплексе, маглі некарэктна адлюстроўвацца балансы па картках Беларусбанка.

Чытайце таксама:

У Беларусі пачала працаваць новая сістэма імгненных плацяжоў

На картках Беларусбанка могуць некарэктна адлюстроўвацца балансы

Мужчына забраў у знаёмага картку і 20 разоў схадзіў з ёй у краму

Каментары да артыкула