Уначы Расія ўдарыла па Адэсе, ёсць параненыя
У двух раёнах горада зафіксаваныя трапленні ў шматпавярховыя жылыя дамы, паведаміў кіраўнік гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак.
Паводле яго слоў, у адным з дамоў гараць кватэры, ёсць пацярпелыя — сярод іх дзеці.
Самаму малодшаму з пацярпелых дзяцей — 7 месяцаў, двум іншым — 8 і 14 гадоў, паведаміў Сяргей Лысак. Усе яны знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасці.
Таксама пацярпеў 42‑гадовы мужчына, яго стан ацэньваецца як цяжкі.