БЕЛ Ł РУС

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

31.12.2025 / 11:56

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на першыя дні 2026 года.

У навагоднюю ноч месцамі па краіне пройдзе невялікі снег. Днём 1 студзеня пераважна па заходняй палове чакаецца снег, слабая мяцеліца.

На асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу -10…-16°С, пры праясненнях да -20°С, максімальная днём складзе ад -12°С па ўсходзе да +1°С па паўднёвым захадзе краіны.

Потым чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я.

2 студзеня ўмовы надвор'яы будуць фарміраваць кантрасныя франтальныя раздзелы, ад цыклона з цэнтрам над Балтыйскім морам. Часам снег, мокры снег, днём па паўднёвым захадзе краіны магчымы дождж; ноччу месцамі пройдзе моцны снег.

Ноччу будзе ад -1°С па паўднёвым захадзе да -17°С па ўсходзе краіны, максімальная днём -4..+2°С.

3 студзеня — снег, мокры снег. У начны час месцамі па захадзе чакаецца мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 0…-6°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула