БЕЛ Ł РУС

У Мазыры спартовец падняў гіру 2026 разоў

31.12.2025 / 12:27

Nashaniva.com

Зрабіў ён гэта за паўтары гадзіны.

«Навагодні рывок» здзейсніў майстар спорту міжнароднага класа па гіравым спорце Сяргей Дарошка ў гонар 2026 года, паведамляе МНС.

Арэнай для выканання спартыўнай задумкі напярэдадні Новага года стала пажарная аварыйна-выратавальная частка №1 Мазырскага раённага падраздзялення МНС. Выклік зрабіў сабе майстар спорту міжнароднага класа па гіравым спорце Сяргей Дарошка, паставіўшы мэту падняць 16‑кілаграмовую гіру 2026 разоў.

Спартсмен падзяліўся, што рабіць такія рыўкі ў гонар Новага года для яго ўжо стала асабістай традыцыяй. У гэтым годзе ён вырашыў падняць гіру 2026 разоў.

Для рэалізацыі задачы майстру спатрэбіўся 1 гадзіна 30 хвілін. Работнікі РАЧС назіралі за гэтым захапляльным дзеяннем у актавай зале пажарнай часткі.

Сяргей Дарошка не толькі сам актыўна займаецца гіравым спортам, але і з’яўляецца пастаянным суддзёй на раённых і абласных спаборніцтвах сярод работнікаў органаў і падраздзяленняў па ЧС.

Выбар месца для свайго «навагодняга рыўка» Сяргей патлумачыў проста: «Па-першае, я сам у мінулым насіў погоны. Па-другое, у гіравым спорце вельмі важныя сіла, вытрымка і стойкасць. Гэтыя ж якасці ўласцівыя і ратавальнікам». Так ён падкрэсліў сувязь паміж фізічнай падрыхтоўкай і прафесійнай дзейнасцю ратавальнікаў, якія штодня рызыкуюць сваім жыццём дзеля бяспекі грамадзян.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула