БЕЛ Ł РУС

76‑гадовую кандыдатку біялагічных навук асудзілі па стосе палітычных артыкулаў

31.12.2025 / 13:7

Nashaniva.com

Валянціна Логвін больш за 40 гадоў адпрацавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізкультуры. Цэнтр украінскай культуры Січ, які яна ўзначальвала, ліквідавалі.

Валянціна Логвін

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд 76‑гадовай Валянціне Логвін. Дасведчаную спецыялістку па спартыўнай фізіялогіі асудзілі па трох палітычных артыкулах:

Валянціна Логвін атрымала хатнюю хімію. Дакладны тэрмін невядомы.

Валянціна Логвін нарадзілася ў 1949 годзе ў Чарнігаўскай вобласці Украіны. Скончыла Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1972) і аспірантуру Інстытута фізіялогіі Акадэміі навук Беларусі (1982). Кандыдыт біялагічных навук (1986). З 1976 года працавала выкладчыцай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры.

Валянціна ўзначальвала Цэнтр украінскай культуры «Січ» у Мінску, ліквідаваны ў 2023 годзе. На момант закрыцця ў яго шэрагах было каля 20 сяброў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула