БЕЛ Ł РУС

Вяскоўца, які пагражаў забойствам былой сужыцельцы, асудзілі на восем гадоў

31.12.2025 / 15:55

Nashaniva.com

У жніўні жыхар Маладзечанскага раёна піў са знаёмым і з пачуцця зайздрасці да былой сужыцелькі нанёс яму ўдар кухонным нажом, прычыніўшы цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Пасля пайшоў да дома знаёмай, з якой раней жыў, і стаў ёй пагражаць. Мужчына казаў, што разб’е вокны і дзверы, абліе дом бензінам і падпаліць яго. Пацярпелая спалохалася агрэсіўнага паводзінаў і патэлефанавала ў міліцыю.

Па сукупнасці злачынстваў яму прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 8 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі строгага рэжыму, паведамляе kraj.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула