У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?
Адзін з карыстальнікаў Threads расказаў, што ўбачыў велізарную чаргу на першым паверсе магазіна «Цэнтральны» ў цэнтры Мінска, заўважыў «Анлайнер».
«Чарга цяпер у 50 чалавек за найлепшым тортам «Мара» ў горадзе Мінску. Хто хоць раз спрабаваў яго — той зразумее, чаму людзі едуць за ім і стаяць у чарзе такой!» — напісаў чалавек на сваёй старонцы.
«Мара» — адзін з самых папулярных тартоў Мінска. У кандытарскай «Цэнтральны» яго называюць легендай, а аўтарка Кацярына Стрынгель нават прысвяціла яму апавяданне «Кандытар мары», які ўвайшоў у зборнік «Не (чысты) Мінск».
Чытайце таксама:
Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года
Ад заўтра вырасце плата за рэгістрацыю ў электроннай чарзе на выезд з Беларусі