БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

31.12.2025 / 19:37

Nashaniva.com

У Бабруйску прадпрыемства «Чырвоны харчавік» 30 снежня прэзентавала навінку — зефір са смакам «гарачага вяршковага рому», піша Blizko.by.

Святочная акцыя прайшла каля вядомай арт-інсталяцыі фабрыкі — ажурнага яблыневага дрэва. Дзед Мароз і Снягурка віншавалі мінакоў з надыходзячым Новым годам і ўручалі самым смелым салодкія падарункі.

Падчас мерапрыемства таксама была арганізаваная навагодняя дэгустацыя жавальных мармеладак Тынкі «Чорныя чарвячкі» і «Белы мядзведзь».

У сацыяльных сетках фабрыка прадставіла яшчэ адну зімовую навінку — бабруйскі зефір са смакам кактэйлю «Гарачы вяршковы ром». Карыстальнікі ацанілі крэатыў і паабяцалі паспрабаваць новы смак пад ялінкай.

Чытайце таксама:

«Рэйв на заводзе». Зумеры падымаюць продажы беларускіх прадпрыемстваў, здымаючы вірусны кантэнт

У Беларусі выпусцяць халву са смакам скварак

У Бабруйску выпусцілі новы зефір з незвычайным смакам

Каментары да артыкула