Аляксандр Лукашэнка абвясціў 2026 год Годам беларускай жанчыны
Пра гэта ён паведаміў у сваім навагоднім тэлезвароце.
Частку свайго навагодняга звароту Аляксандр Лукашэнка ператварыў у цэлую оду жанчынам:
«Няхай наша жанчына-працаўніца з усмешкай сустракае свайго мужчыну, які служыць ёй апорай і абаронай.
Моцнай вам любові — чароўнай і ўсёпаглынальнай, якая дапаможа здзяйсняць цуды і неверагоднае!
Без любові да жанчыны, дзяўчыны сапраўднай любові быць не можа! […]
Нічога больш дасканалага, чым яна, прыродай не створана!
Будзем берагчы нашу жанчыну і сваю зямлю, абараняць сваю будучыню — сям'ю, родных, блізкіх і сяброў ад бед і нягод».
З гэтага ўсяго ён зрабіў такую практычную выснову:
«Мы ўшаноўваем нашых маці, жонак і дачок адзін дзень у годзе. Надышоў час аддаць належнае іх асаблівай ролі ў нашым жыцці і аб'явіць 2026 год Годам беларускай жанчыны».