БЕЛ Ł РУС

У Амстэрдаме ў навагоднюю ноч ушчэнт згарэла 150‑гадовая царква

1.01.2026 / 11:8

Nashaniva.com

Будынак немагчыма аднавіць.

Фота: Tripadvisor.com

Моцны пажар знішчыў будынак царквы Вандэлкерк у цэнтры Амстэрдама.

Пажар пачаўся каля гадзіны ночы, пасля чаго агонь хутка распаўсюдзіўся па канструкцыях храма. Неўзабаве вежа абрынулася. 

Прадстаўнікі экстранных службаў заявілі, што будынак не падлягае аднаўленню.

Фота: Tripadvisor.com

Вандэлкерк адносіцца да неагатычнай архітэктуры, царква была ўзведзена ў 1872—1880 гадах па праекце архітэктара П'ера Кейперса. Храм уваходзіць у спіс нацыянальнай культурнай спадчыны Нідэрландаў, але ў апошнія гады будынак не прымаў прыхаджан. Ён выкарыстоўваўся як пляцоўка для выстаў, канцэртаў і грамадскіх падзей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула