З 1 студзеня базавая стаўка вырасла да 297 рублёў
Пабольшаў і мінімальны заробак — да 858 рублёў.
Ілюстрацыйнае фота: з газеты «Светлае жыццё»
З 1 студзеня 2026 года базавая стаўка вызначаная на ўзроўні Br297. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У параўнанні з 1 студзеня 2025 года базавая стаўка вырасла на 10% — гэта значыць, прыкладна на ўзровень інфляцыі.
Падвышэнне базавай стаўкі прывядзе да росту заробкаў у бюджэтных арганізацыях. Паколькі да базавай стаўкі прывязаны іншыя стымуляцыйныя і кампенсацыйныя выплаты, іх сумы таксама вырастуць з 1 студзеня 2026 года.
У Беларусі з 1 студзеня павялічыўся і мінімальны заробак — да 858 рублёў.