БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра

1.01.2026 / 15:5

Nashaniva.com

Балгарыя стала 21‑й краінай еўразоны — праз два гады пасля таго, як еўра з 2023 года ўвяла Харватыя.

Балгарыя з 1 студзеня 2026 перайшла на еўра. Фота AP Photo/Valentina Petrova

З 1 студзеня 2026 года Балгарыя перайшла на еўра.

Балгарыя дасягнула ўсіх неабходных крытэрыяў, сярод якіх — нізкая інфляцыя, нізкі дэфіцыт бюджэту, стабільнасць курса абмену валют.

Пасля ўвядзення еўра Балгарыя атрымае месца ў кіраўнічай радзе Еўрапейскага цэнтрабанка.

З 1 студзеня 2026 года еўра паступова заменіць леў у якасці валюты Балгарыі. Леў будзе абменьвацца па курсе 1,95583 лева за 1 еўра.

Абедзве валюты будуць выкарыстоўвацца паралельна на працягу аднаго месяца.

Пераход на еўра павысіў давер інвестараў. Балгарская эканоміка перажывае стабільны рост. Сярэдняя зарплата чыстымі ў Балгарыі перавысіла 1000 еўра. Але і цэны сталі еўрапейскімі. Па парытэце купчай здольнасці балгары цяпер зарабляюць прыкладна столькі ж, колькі і беларусы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула