БЕЛ Ł РУС

Начальніцу з Міністэрства спорту звольнілі з незвычайнай фармулёўкай

2.01.2026 / 8:58

Nashaniva.com

Дырэктарка дэпартаменту турызму Ірына Варановіч адмовілася працягваць працу.

Ірына Варановіч. Фота: Sb.by

У канцы 2025 года былі звольненыя два начальнікі з Міністэрства спорту і турызму.

53‑гадовы Алег Андрэйчык пакінуў пасаду намесніка міністра «ў сувязі з выхадам у адстаўку». Ён быў намеснікам міністра тры з паловай гады, а раней узначальваў упраўленне спорту і турызму Гродзенскай вобласці. У маладосці Андрэйчык быў членам зборнай Беларусі ў лёгкай атлетыцы, займаўся бегам на доўгія дыстанцыі

А вось дырэктарку Дэпартамента турызму Ірыну Варановіч звольнілі з міністэрства з незвычайнай фармулёўкай: «у сувязі з адмовай працягваць працу праз змену істотных умоў працы».

Варановіч — кандыдат культуралогіі. Яна ўзначальвала Дэпартамент турызму са студзеня 2020 года. У чым сутнасць рэарганізацыі яе працы, з якой не пагадзілася чыноўніца, невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула