Віцэ-губернатара акупаванага Запарожжа арыштавалі за буйное махлярства
Аляксандр Зінчанка даўно перайшоў на бок Расіі, быў чыноўнікам і ў акупаваным Крыме.
Аляксандр Зінчанка. Фота: bloknot-zaporozhie.ru
Басманны суд Масквы арыштаваў намесніка губернатара акупаванай Запарожскай вобласці Аляксандра Зінчанку на два месяцы паводле абвінавачвання ў асабліва буйным махлярстве.
Расійскія сілавікі падазраюць, што чыноўнік датычны да карупцыйных злачынстваў і крадзяжоў грошай, якія вылучаліся для абароны рэгіёна. Яму пагражае да 10 гадоў зняволення.
Зінчанка нарадзіўся ва ўкраінскім Мелітопалі, вучыўся ў Крыме. У 2010-я, пасля акупацыі Крыма, кіраваў апаратам адміністрацыі Ялты і быў віцэ-мэрам Сімферопаля.