БЕЛ Ł РУС

Запрацаваў новы каледж — Міністэрства ўнутраных спраў

2.01.2026 / 10:31

Nashaniva.com

Тэрмін навучання ў ім складае 1 год 10 месяцаў.

Каледж МУС. Фота: прэс-служба МУС

З 1 студзеня 2026 года запрацаваў Каледж Міністэрства ўнутраных спраў.

У гэтым годзе ў ім будзе праведзены першы набор на навучанне паводле спецыяльнасці «Прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі» з прысваеннем кваліфікацыі «Юрыст».

Тэрмін навучання складае 1 год 10 месяцаў на базе агульнай сярэдняй адукацыі.

У каледжы будуць рыхтаваць супрацоўнікаў для органаў унутраных спраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула