БЕЛ Ł РУС

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?

2.01.2026 / 15:46

Nashaniva.com

Ваяры Палка Каліноўскага сустракалі новы, 2026 год, на баявых пазіцыях, але святочны стол у іх таксама быў. Чым харчаваліся беларускія абаронцы Украіны ў навагоднюю ноч?

Змесцівам накрытага стала ваяры падзяліліся ў тэлеграм-канале Палка. На ім была ўлюбёная многімі беларусамі класіка — селядзец пад футрам, аліўе, бутэрброды са шпротамі, рулецікі з лаваша і крабавых палачак, смажаная курыца. Быў нават халадзец. Вядома, не абышлося і без бульбы.

«Змена даты ў календары не спыняе вайну ні на хвіліну. Лёгка не будзе нікому, і ваяры палка Каліноўскага — не выключэнне. Але там, дзе іншыя апускаюць рукі, мы перазараджаемся. Бо вораг павінен заплаціць за ўсё. Барацьба працягнецца і ў Новым годзе. Жыве Беларусь! Слава Украіне!», — такімі словамі суправадзілі ваяры свой навагодні зварот.

Скрыншоты: відэа з афіцыйнага канала Палка Каліноўскага

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула