Трамп аддаў загад аб нанясенні ўдараў па цэлях унутры Венесуэлы, уключаючы вайсковыя аб’екты
У Венесуэле ўведзенае надзвычайнае становішча.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп аддаў загад аб нанясенні ўдараў па цэлях унутры Венесуэлы, уключаючы вайсковыя аб’екты.
Пра гэта сцвярджае журналістка CBS News Джэніфер Джэйкабс са спасылкай на свае крыніцы.
У амерыканскіх вайсковых структурах пакуль адмаўляюцца каментаваць падзеі.
Першай афіцыйнай рэакцыяй на атаку ў Каракасе стаў допіс прэзідэнта Калумбіі Густава Петра. Ён асудзіў напад на Венесуэлу і заклікаў да неадкладнай рэакцыі міжнародных арганізацыі.
Кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура падпісаў загад аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча.