БЕЛ Ł РУС

Памілаваны найлепшы футбаліст Беларусі-2021, які сядзеў на хатняй хіміі за ўдзел у пратэстах

3.01.2026 / 11:39

Nashaniva.com

Цяпер Андрэй Салавей збіраецца працягнуць кар'еру за мяжой.

У канцы 2024 года футбалісту мазырскай «Славіі» Андрэю Салаўю разам з жонкай прысудзілі два гады хатняй хіміі. Падставай для палітычнага пераследу сталі фота з пратэстаў 2020 года.

Нягледзячы на прысуд і ўнясенне ў спіс «экстрэмістаў», Салавей працягнуў гуляць за «Славію». Як піша «Трыбуна», у гэтым яму дапамаглі дырэктар Мазырскага НПЗ Віталь Паўлаў, а таксама галоўны трэнер клуба Іван Біёнчык. Адзіным абмежаваннем для найлепшага футбаліста Беларусі 2021 года была патрэба трываць міліцэйскія праверкі і даваць справаздачы аб ад'ездзе і вяртанні на гасцявыя матчы. 

У 2025 годзе Салавей забіў 16 мячоў і стаў другім бамбардзірам чэмпіянату Беларусі. Цяпер, як сцвярджае «Трыбуна», форвард збіраецца адшукаць сабе клуб за мяжой. Але як гэта магчыма з ягоным прысудам?

Як высветлілася, Андрэй і Аксана Салаўі былі памілаваныя Лукашэнкам. Імаверна, гэта здарылася напярэдадні так званага Дня народнага адзінства. Тады былі памілаваныя 25 чалавек. 

У «Славіі» не расчараваныя гульцом і не маюць да яго прэтэнзій. У мазырчукоў з Салаўём ёсць вусная дамоўленасць, што калі ў яго не атрымаецца за мяжой, то ён вернецца ў палескі клуб. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула