Што вядома пра Венесуэлу на гэты момант
Уночы ў суботу ЗША атакавалі сталіцу Венесуэлы Каракас. У адміністрацыі Трампа ўжо пацвердзілі журналістам, што ён асабіста даў загад на вайсковую аперацыю. Вось што вядома на гэты момант.
Дзе Мадура — незразумела. Ён хоць нібыта і падпісаў загад аб увядзенні надзвычайнага становішча, але асабіста не з’яўляўся ў эфіры. Венесуэльскія вайскоўцы сцягнутыя ў ваколіцы прэзідэнцкага палаца Мірафлорэс.
Дзяржаўнае тэлебачанне працуе ў аўдыёрэжыме, дыктарка ўсхваляваным голасам зачытвае афіцыйныя камунікаты з асуджэннем дзеянняў ЗША і неканкрэтнымі заклікамі да супрацьстаяння агрэсіі.
Авіяцыя ЗША нанесла ўдары па стратэгічных аб’ектах у розных рэгіёнах краіны, у тым ліку па будынку парламента і порце Каракаса. Ніякіх прыкмет чыннасці венесуэльскай супрацьпаветранай абароны няма.
Відэа фіксуюць, як верталёты ЗША бесперашкодна вісяць у небе над Каракасам і абстрэльваюць аб’екты.
Аперацыю ЗША ў Венесуэле асудзілі суседняя Калумбія, Турцыя, Куба.