БЕЛ Ł РУС

МЗС Беларусі асудзіла «ўзброеную агрэсію» супраць Венесуэлы, але, у адрозненне ад Лукашэнкі, не назвала агрэсара

3.01.2026 / 14:33

Nashaniva.com

Пасольства ў Каракасе працуе ў штатным рэжыме. Дыпламаты манітораць сітуацыю з беларускімі грамадзянамі.

«Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь катэгарычна асуджае ўзброеную агрэсію, учыненую 3 студзеня 2026 года супраць суверэннай дзяржавы Венесуэла, і разглядае яе як прамую пагрозу міжнароднаму міру і бяспецы.

Беларускі бок заяўляе аб сваёй непахіснай падтрымцы законнага ўрада Венесуэлы і далучаецца да закліку аб тэрміновым скліканні Рады бяспекі ААН, на якую ўскладзеная галоўная адказнасць за падтрыманне міру.

Дыпламатычная місія Беларусі ў Каракасе працуе ў штатным рэжыме, яе персанал у бяспецы. Вядзецца работа для маніторынгу сітуацыі з беларускімі грамадзянамі. Інфармацыя аб экстрэмальных здарэннях з імі не паступала.

Рэспубліка Беларусь падкрэслівае: права венесуэльскага народа самастойна вызначаць свой лёс з'яўляецца непарушным. Ніякія формы знешняга ўмяшання, асабліва сілавога, не могуць быць апраўданыя», — заявілі ў МЗС Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула