БЕЛ Ł РУС

Два BMW сутыкнуліся пад Мінскам. Загінула 25‑гадовая пасажырка

3.01.2026 / 16:31

Nashaniva.com

Трагедыя здарылася днём суботы на 11‑м кіламетры дарогі «Паперня — Радашковічы».

33‑гадовы кіроўца BMW 518i ехаў у напрамку Юзуфава. У нейкі момант ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўрэзаўся ў BMW X3 пад кіраваннем 62‑гадовага мінчука.

Кіроўцу BMW 518i і яго дваіх пасажыраў — 25‑гадовую жанчыну і 3‑гадовае дзіця — шпіталізавалі. Ад атрыманых траўмаў дзяўчына пазней сканала ў бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула