БЕЛ Ł РУС

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы Дэлсі Радрыгес знаходзіцца ў Расіі

3.01.2026 / 17:29

Nashaniva.com

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы Дэлсі Радрыгес знаходзіцца ў Расіі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на чатыры крыніцы. 

Дэлсі Радрыгес. Фота: AP Photo/Ariana Cubillos

Яе брат, Хорхэ Радрыгес, кіраўнік Нацыянальнай асамблеі, знаходзіцца ў Каракасе.

Дэлсі Радрыгес раней у гэты ж дзень выступіла з аўдыязваротам на дзяржаўным тэлебачанні, заклікаўшы падаць доказы таго, што Мадура і яго жонка Сілія жывыя, у той час як Хорхэ Радрыгес не з’яўляўся на публіцы з моманту атакі.

У МЗС Расіі пазней інфармацыю, што віцэ-прэзідэнтка Вэнэсуэлы знаходзіцца ў Расі, назвалі фэйкам.

Прэзідэнт Нікалас Мадура і яго жонка былі захоплены сіламі ЗША пасля атакі на Каракас. CNN паведамляе, што пару захапілі сярод ночы, калі яны спалі. Зараз Мадура перавозяць у Нью-Ёрк, дзе ў федэральным судзе Манхэтэна яму выставяць абвінавачванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула