У Кобрыне патанулі два маладыя рыбакі
Ім было 31 і 21 год.
Днём 2 студзеня ў рацэ Мухавец у Кобрыне каля чыгуначнага моста ратавальнікі знайшлі двух загінулых маладых людзей — ім было 31 і 21 год. Мужчын дасталі з вады ў 15 метрах ад берага (там была глыбіня 3 метры), яны былі без выратавальных камізэлек.
Мяркуецца, што маладыя людзі рыбачылі. Знойдзены іх асабістыя рэчы: боты, шапкі, ровары і рыбалоўныя снасці.