Латушка пасля захопу Мадура агучыў адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка пракаментаваў захоп амерыканцамі былога прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура, які быў прыяцелем Лукашэнкі.
Мадура і Лукашэнка на саміце БРІКС у Казані, 2024 год. Фота: прэс-служба Лукашэнкі
«Калі няма дыялогу з грамадствам і падтрымкі народа, канец улады заўсёды нечаканы і жорсткі.
Адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі — ужо цяпер зрабіць усё неабходнае для зменаў у Беларусі мірным спосабам — круглы стол.
Час працуе супраць дыктатуры», — напісаў Латушка.