БЕЛ Ł РУС

Рыжанкоў і Лаўроў патрабуюць вярнуць Мадура ў Венесуэлу

3.01.2026 / 22:32

Nashaniva.com

«Масква і Мінск адзіныя ў рашучым асуджэнні».

Міністэрства замежных спраў Расіі паведаміла, што іх кіраўнік Сяргей Лаўроў сазваніўся з міністрам замежных спраў Беларусі Максімам Рыжанковым, каб абмеркаваць сітуацыю ў Венесуэле.

«Падкрэслена, што Масква і Мінск адзіныя ў рашучым асуджэнні агрэсіі, учыненай ЗША супраць суверэннай дзяржавы ў парушэнне міжнародна-прававых нормаў.

Акцэнтаваная безумоўная неабходнасць неадкладна вызваліць законнага прэзідэнта Венесуэлы Н. Мадура і яго жонку, вярнуць іх у сталіцу краіны і аднавіць Н. Мадура на пасадзе кіраўніка дзяржавы».

Міністэрства замежных спраў Беларусі раней асудзіла аперацыю ЗША па захопе Мадура і заявіла, што разглядае яе як «прамую пагрозу міжнароднаму міру і бяспецы».

«Беларускі бок заяўляе аб сваёй непахіснай падтрымцы законнага ўрада Венесуэлы і далучаецца да закліку аб тэрміновым скліканні Рады Бяспекі ААН, на якую ўскладзена галоўная адказнасць за падтрыманне міру. Дыпламатычная місія Беларусі ў Каракасе працуе ў штатным рэжыме, яе персанал у бяспецы. Вядзецца праца па маніторынгу сітуацыі з беларускімі грамадзянамі; інфармацыя аб экстрэмальных здарэннях з імі не паступала.

Рэспубліка Беларусь падкрэслівае: права венесуэльскага народа самастойна вызначаць свой лёс з'яўляецца непарушным. Ніякія формы знешняга ўмяшання, асабліва сілавога, не могуць быць апраўданыя», — сказана ў заяве.

Рыжанкоў таксама сазваніўся са сваім венесуэльскім калегам Іванам Хілем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула