БЕЛ Ł РУС

У Столінскім раёне са стралянінай затрымлівалі «Ладу»

4.01.2026 / 10:51

Nashaniva.com

Патруль ДАІ падаў сігнал аб спыненні кіроўцу ВАЗа, той праігнараваў. Пачаўся пераслед.

Спыніць аўтамабіль удалося, толькі калі выкарысталі зброю.

За рулём быў 39‑гадовы мужчына з відавочнымі прыкметамі ап'янення. Праходзіць медагляд ён адмовіўся. За гэта яго чакае штраф 200 базавых адзінак (9000 рублёў).

Кіроўца змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, аўто паставілі на ахоўную стаянку.

Мужчына пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі і раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

На яго склалі сем адміністрацыйных матэрыялаў. 

Калі вам стала вядома, што транспартным сродкам кіруе нецвярозы, варта неадкладна паведаміць пра гэта міліцыі, бо п'яны кіроўца — вялікая пагроза для жыцця і бяспекі іншых людзей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула