БЕЛ Ł РУС

У Насты і Сашы з Гомеля пасля шасці сыноў нарадзілася доўгачаканая дачка

4.01.2026 / 12:50

Nashaniva.com

Настасся і Аляксандр Траскевічы разам ужо 16 гадоў. У лістападзе гэтага года ў шматдзетных бацькоў здзейснілася мара пра дачку, а ў іх шасці сыноў — пра сястру. 

У сям'і Настассі і Аляксандра Траскевічаў

«Не паверыў сваім вушам, калі жонка пасля УГД паведаміла пол будучага дзіцяці. Насця і сама думала, што доктарка памылілася, таму прасіла пераправерыць вынік, бо да гэтага стабільна нараджаліся толькі хлопчыкі», — згадвае Аляксандр.

Настасся і Аляксандр пазнаёміліся яшчэ ў школьныя гады. Пасля выпуску іх адносіны прынялі сур'ёзны абарот, піша выданне «Белка».

«Мы вельмі добра ладзілі, як кажуць, сустрэлі родныя душы. Нам абаім хацелася дзяцей, так што першынца я нарадзіла рана. Мы разумелі, што старэйшы сын Даніла будзе не адзіным дзіцем. За два гады нарадзіўся Андрэй, яшчэ за чатыры — Саша, далей Косцік, яму цяпер сем гадоў, на два гады за яго маладзейшы Ілья. І самыя малыя ў нас — паўтарагадовы Ігнат і двухмесячная Насця», — расказвае Настасся.

Пра з'яўленне дзяўчынкі марыла ўся сям'я. Трынаццацігадовы Саша нават жартам скардзіўся ў школе, маўляў, ва ўсіх ёсць сястрычкі, а ў іх з братамі няма.

Бацькі прызнаюцца, што пасля трэцяга дзіцяці колькасць дзяцей у сям'і ўжо не асабліва ўплывае на нагрузку дарослых. Працэсы выхавання і падзел абавязкаў выпрабаваныя не раз, таму з'яўленне сёмага малога іх быт кардынальна не памяняла.

Настасся ўдзячная мужу, што ён часта бярэ на сябе прыбіранне, гатаванне, шпацыры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула