БЕЛ Ł РУС

Што значыць вірусны дзіцячы мем «6-7»

4.01.2026 / 13:24

Сямён Цыбульскі

У сацсетках і школьных чатах апошнім часам стаў шырыцца мем «6-7». Як да гэтага ставіцца?

Ілюстрацыйнае фота з сацыяльных сетак

Мем «6—7» з’явіўся пасля відэа гульца амерыканскай баскетбольнай лігі NBA Ламела Бола (LaMelo Ball), у якім прагучаў рэп-радок «six, seven» — адсылка да яго росту (6 футаў 7 дзюймаў).

З часам вокліч перавандраваў на школьныя пляцоўкі, у групавыя чаты і сацсеткі, дзе пачаў жыць уласным жыццём. Відэа, дзе дзеці выгукваюць «6-7» і робяць «баскетбольныя» рухі рукамі, запоўнілі інтэрнэт.

Гэтая фраза калі і мае сэнс, то вельмі размыты, сітуацыйны. Яе выкрыкваюць проста як прыкол. Папярэднім такім мемам было «бамбардзіра-кракадзіла».

Увогуле, трэба адзначыць, што дзіцячы гумар увесь час мяняецца. Сучасныя дзеці любяць абсурдныя, часам, здавалася б, бессэнсоўныя жарты. Нічога кепскага ў гэтым няма: такі гумар здымае псіхалагічнае напружанне і яднае.

Чытайце таксама:

Бамбардзіра-кракадзіла і балерына-капучына — адкуль гэта?

Тры гады валілі лес у Фінляндыі. Вярнуліся і адкрылі сваю майстэрню пад Фаніпалем

Каментары да артыкула