БЕЛ Ł РУС

У Любанскім раёне падлетак трапіў у бяду, рызыкоўна катаючыся на аўтамабільнай пакрышцы

4.01.2026 / 16:23

Nashaniva.com

4 студзеня каля 06:20 на аўтадарозе Н-8867 «Чабусы — Касцяшы» ў Любанскім раёне 17‑гадовы хлопец, які не меў пасведчання на кіраванне аўтамабілем, ехаў на машыне Opel Omega. А за машынай ён цягнуў аўтамабільную пакрышку, на якой знаходзіўся яшчэ адзін 17‑гадовы падлетак.

Фота: ДАІ Мінскай вобласці

Падчас руху покрыўка адарвалася, пасля чаго на яе наехаў аўтамабіль ВАЗ, які ехаў ззаду. За рулём гэтай машыны была 16‑гадовая дзяўчына, якая таксама не мела пасведчання кіроўцы.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння хлопец, які ехаў на покрыўцы, атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула