Над усёй Грэцыяй закрылі паветраную прастору з-за праблем з сувяззю
4 студзеня ў Грэцыі ўзніклі сур’ёзныя тэхнічныя праблемы ў авіяцыйнай сувязі, у выніку чаго ўся паветраная прастора краіны было закрытая для палётаў. З-за збояў у радыёчастотах, якія забяспечваюць сувязь самалётаў з дыспетчарскімі пунктамі, быў выдадзены загад не ажыццяўляць палёты над Грэцыяй, паведамляе Euronews.
Фота: Flight Radar
Спачатку міжнародныя рэйсы, якія ўжо набліжаліся да аэрапортаў, селі бяспечна, але да поўдня ўсе самалёты, што накіроўваліся ў грэчаскія аэрапорты, атрымалі каманды перанакіроўвацца ў іншыя краіны, найчасцей — у Турцыю. Паветраная прастора Грэцыі аказалася пустой, у той час як турэцкае неба было перагружана.
З 9:30 раніцы толькі два з каля 50 запланаваных рэйсаў з аэрапорта «Элефтерыяс Венізелас» змаглі ўзляцець. Усе грэчаскія аэрапорты, як на мацерыку, так і на астравах, сутыкнуліся з затрымкамі і адменамі рэйсаў.
Спецыялісты цывільнай авіяцыі і тэхнічныя службы працуюць над ліквідацыяй праблемы, паколькі прапускная здольнасць радыёчастот значна скарацілася, а сувязь з дыспетчарскімі вышкамі практычна адсутнічае.
Чытайце таксама:
Вялікабрытанія і Францыя нанеслі супольны авіяўдар па аб'ектах «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі
Самалёт з Мадура і яго жонкай прызямліўся ў Нью-Ёрку. Мадура вялі з мехам на галаве
Зяленскі: Было б пажадана, каб Трамп прыляцеў ва Украіну самалётам