У Мінску затрымалі пенсіянера, які краў тэлефоны, пакінутыя на вакзале на падзарадку. Ён вінаваціць уладальнікаў
У мінскай міліцыі паведамілі пра выпадкі крадзяжу мабільных тэлефонаў, пакінутых на зарадных станцыях у будынку чыгуначнага вакзала.
Скрыншот з відэа
Праверка паказала, што крадзяжы здзяйсняў 64‑гадовы жыхар Віцебскай вобласці, які прыехаў у сталіцу на працу. Некалькі дзён ён зараджаў свой тэлефон на вакзале і, заўважыўшы там пакінутыя без нагляду гаджэты, забіраў іх сабе.
Усяго мужчына скраў тры тэлефоны і пазней прадаў іх іншым людзям, атрыманыя грошы патраціўшы.
Па яго словах, вінаватымі ў страце маёмасці былі самі ўладальнікі, бо каля зараднай станцыі быў папераджальны надпіс, што адміністрацыя не адказвае за бяспеку прылад.
Супраць падазраванага распачалі крымінальныя справы.
Чытайце таксама:
Мужчына забраў у знаёмага картку і 20 разоў схадзіў з ёй у краму
У Дзятлаўскім раёне прыбіральшчыца вынесла з працы амаль тону мяса
Школьніца ў Пухавічах сфатаграфавала картку бабулі і перастала сабе ў чымсьці адмаўляць